“Жыве паэт між намі тут!”

01.01.2018

     Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь абвясціў творчы конкурс “Жыве паэт між намі тут!”.

     Да ўдзелу былі запрошаны школьнікі 10-16 гадоў. На адрас музея прыйшло каля двухсот работ з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія ў мастацка-вобразнай форме адлюстроўваюць значэнне творчасці Якуба Коласа для сучаснай моладзі.

     Работы ацэньваліся па ўзроставых катэгорыях у трох асноўных намінацыях: “З кожнай мясцінкі зямлі можна пачаць дарогу. Коласу-празаіку”, “Нясуцца зыкі песень здольных. Коласу – паэту”, “Свет бязмежны – мой дом. Коласу – перакладчыку”. Ацэньвалі  работы  вядомыя пісьменнікі, дзеячы культуры, вучоныя-коласазнаўцы, члены творчых арганізацый.

     На літаратурны конкурс прыйшлі вершы, эсэ, замалёўкі, літаратурная крытыка, сачыненні, пераклады, у якіх удзельнікі конкурсу разважаюць пра значэнне творчасці Якуба Коласа ў беларускай літаратуры, дзеляцца сваімі ўражаннямі ад прачытаных твораў класіка, спрабуюць  ўласныя пісьменніцкія сілы.

    Высока адзначаны  творчыя работы вучняў Пінскага раёна.

    У намінацыі “Коласу – паэту” сярод вучняў 5-8 класаў дыпломам  2 ступені  ўзнагароджаны Нарывончык Аляксандр, вучань 6 класа Навадворскай базавай школы.

    Безумоўна, садзейнічала поспеху настаўніца  беларускай мовы і літаратуры Рэбкавец Аліна Яўгеньеўна.

     Шчыра віншуем пераможцаў і спадзяемся, што яны і надалей захаваюць прагу да творчасці юбіляраў, усвядоміўшы, што гэта – найвялікшая радасць жыцця.

С.К.Кахновіч, метадыст ДВМУ “Пінскі

раённы вучэбна-метадычны кабінет”