З любоўю да роднай мовы

11.02.2017

Якія знаёмыя назвы і,

                                    Якая цудоўная родная мова!

                                                 І ўсё мілагучна для слыху майго:

                                       І звонкае “дзе” і густое “чаго”…

                         Пімен Панчанка

 

          У суботу 11 лютага настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Рэбкавец Алінай Яўгеньеўнай ў 5-7 класах было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Любі,шануй,ведай роднае слова!”

           У мерапрыемстве прымалі ўдзел 2 каманды: “Сказ” і”Слова”, якія спаборнічалі ў конкурсах:”Прывітанне”, “Канструяванне слоў”, “Размінка”, “Словы-змейкі”, “Пазнай твор па яго пачатку”, ” Інтэлектуальная азбука”, “Вам слова, юныя паэты”, “Папацей, грамацей!”, “Аматары беларускага фальклору”, “Пазнай фразеалагізмы”.

            Пад час гульні дзеці абагульнялі набытыя на ўроках веды, паказвалі навыкі работы ў групах, творчыя здольнасці, кемлівасць, артыстызм, любоў да роднай мовы, цікавасць да моўнага багацця беларускага народа.

              Гульня завяршылася перамогай каманды “Слова” .

Адміністрацыя.

ФОТО: