Тыдзень беларускай пісьменнасці і друку

10.09.2016

       Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем свята, якое мае для ўсіх нас вялізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства. У межах гэтага тыдня ў нашай школе прайшлі розныя мерапрыемствы, у якіх змаглі прыняць удзел усе вучні нашай школы. Вучні пачатковых класаў спаборнічалі ў конкурсе малюнкаў “Кніга – мой лепшы сябар!”, а таксама ў конкурсна-забаўляльнай гульні “Пяшчатная матуліна мова”. Вучні 8 і 9 класаў пісалі сачыненні “Мая любімая кніга” і былі актыўнымі слухачамі падчас правядзення вуснага часопіса “Цікавінкі беларускай мовы”. Найбольш яскравым і запамінальным быў удзел вучняў 5-7 класаў у гульні “Шануйце роднае слова!”, якое адбылося ў суботу 3 верасня. Перамагла зборная каманда “Залаты клён”, якую складалі, між іншым, толькі хлопчыкі.

          Але найвялікшым дасягненнем для школы стала перамога вучаніцы 9 класа Масюк Валянціны ў рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў “Паэзія роднай зямлі”. Конкурс прайшоў 4 верасня падчас святкавання Дня беларукага пісьменства ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Валянціна была ўзнагароджана дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Віншуем!

Фота: