Тыдзень пачатковых класаў

27.02.2016
З 22 па 27 лютага ў школе праходзіў тыдзень пачатковых класаў. Кожны дзень вучні 2-4 класаў радавалі нас сваімі талентамі -песнямі, вершамі, перамогамі ў інтэлектуальных конкурсах. А завяршыўся тыдзень выставай творчых работ малодшых школьнікаў. Змена старшакласнікам расце дастойная!