Гульня - конкурс "Размаўляем па-беларуску"

20.02.2016
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта гэтаму дню была прысвечана школьная гульня "Размаўляем па-беларуску", якая была вельмі падобна на тэлевізіную версію. У якасці мовазнаўцаў спрабавалі сябе каманды 8 і 9 класаў. Загадзя канкурсаны рыхтавалі дамашнія заданні: прэзентацыі "З гісторыі мовы" і сценгазеты. Барацьба паміж камандамі разгарнулася вельмі напружаная. І тым не менш лепшыя веды паказала каманда мовазнаўцаў 8 класа, якая і стала пераможцай.