Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2016
27 -й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана, памяці 22 тысяч чалавек, што прайшлі праз гарніла афганскай вайны быў прысвечаны літаратурны часопіс "Жывыя старонкі памяці". Вучні пазнаёміліся с гістарычнымі фактамі і падзеямі вайны ў Афганістане, убачылі кадры ваеннай хронікі, пачулі вершы і песні, прысвечаныя воінам-інтэрнацыяналістам. Але самым яркім уражаннем стаў аповяд пра службу ў Афганістане выпускніка нашай школы Пронька Уладзіміра Уладзіміравіча, аднаго з чатырох нашых аднавяскоўцаў, што ваявалі ў Афганістане.