"Делу время, потехе - час" - дэвіз сёняшняй суботы.

13.02.2016

Звонкім смехам і задорнымі дзіцячымі галасамі сустракала сёння школа кожнага. У спартыўнай зале пад смех і жарты праходзіла спартландыя для вучняў 2-4 класаў. Пераможцай спратландыі стала каманда "Сонейкі" (3 клас).Акрымя ўзнагарод усе: і вучні, і гледачы, і балельшчыкі атрымалі зарад энергіі, бадзёрасці і цудоўнага настрою. 

Вучні 5-7 класаў спрабавалі свае сілы ў інтэлектуальнай гульні "Шчаслівы выпадак", якую падрыхтвавала і правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Рэбкавец Аліна Яўгеньеўна. А закончыўся дзень святочнай дыскатэкай "Усё пачынаецца з кахання", прысвечанай сусветнаму дню закаханых. Дзякуючы намаганням вучняў 8 класа яна стала сапраўды феерычнай і непаўторнай.