Зіма прыйшла - зіме дарогу

16.01.2016

16.01.2016 года шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам "Зіма прыйшла - зіме дарогу". Школьнікі ўсіх узростаў актыўна пракладвалі лыжню, будавалі снежную крэпасць. Вучні 2-4 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі падарожжа па краіне прафесій "Усе работы важныя", а навучэнцы 6-7 класаў - інтэрактыўнай гульні "Свая гульня". Кожны з вучняў знайшоў сабе справу па душы, у выніку - добры настрой і прыемныя ўспаміны.