Бацькоўскі сход

14.01.2016

14.01.2016 у школе адбыўся бацькоўскі сход "Фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін у дзяцей - гарантыя шчаслівага дзяцінства". Удзел у бацькоўскім сходзе прынялі старшыня Навадворскага сельвыканкама Кірыковіч І.П., участковы інспектар Пінскага РАУС Лях Ю.М. Акрамя традыцыйных пытанняў бяспечных паводзін на дарозе, вадаёмах, у час канікул было абмеркавана пытанне інфармацыйнай бяспекі дзяцей і падлеткаў.