Тыдзень гісторыі

21.12.2015

На працягу тыдня   з 14 па 19 снежня 2015 года ў навучальнай установе праводзіліся мерапрыемствы прысвечаныя тыдню гісторыі грамадазнаўства.

Пачаўся тыдзень з урачыстага  адкрыцця. Для вучняў 2-9 класаў   прайшла

віктарына “Геральдыка”(знаёмства з гербамі гарадоў). Кожны клас даў назву свайму класу ( городу-дзяржаве), а таксама прыдумалі і намалявалі гербы свайго горада-дзяржавы. Дзеці атрымалі  ацэначныя лісты, для накаплення адзнак па конкурсам. Узнагарода, якая чакае вучняў пасля перамогі – прывелій на ўжыванне права “Ліберум вета”.

              Дзеці з інтарэсам наведалі        віртуальную  экскурсію  ў Полацк. Для вучняў 5-6 класаў праведзена віктарына “Пярэдняя Азія”, з інтарэсам праўшла гульня “Гістарычны дзеяч” для вучняў    7-9 клас

            Сваю творчасць дзеці праявілі ў          конкурсе  геральдыстаў (выстава гербаў ) (2-9 клас), а таксама ў конкурсе  насценных газет “ Імёны і падзеі ў гісторыі” (5-9 клас).        

      У ходзе  гістарычнай гульні “Ваеннае мастацтва” вучні 5-6 класа пазнаёміліся з рознымі відамі ваеннай дзейнасці.

    Вучні 7-9 класа ў ходзе віктарыны “ Гісторыя Беларусь ад старажытнасці да новага часу”  узнавілі веды пра сваю краіну Беларусь.     

      Для вучняў 5-9 класаў для высвятлення пераможцаў тыдня  19 снежня праведзена інтэлектуальная гульня «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».

Пераможцам стала каманда горада- дзяржавы ( 8 клас)- “Вольнае таварыства рыцараў”.