Дзень настаўніка

03.10.2015

Ярка,урачыста і весела адзначалі Дзень настаўніка ў нашай школе. Напярэдадні святочнага дня ў пятніцу прайшоў Дзень самакіравання, дзе вучні-старшакласнікі ахвотна прымерылі да сябе ролі настаўнікаў. Задавальненне атрымалі і вучні, і настаўнікі. Завяршыліся ўрачыстыя мерапрыемствы святочным канцэртам, у ходзе якога гучалі песні, віншаванні, інсцэніроўкі. Словы віншавання нашым настаўнікам, выхавальнікам, ветэранам педагагічнай працы даслаў былы выпускнік школы, а цяперашні загадчык аддзела арганізацыйна-кадравай работы Пінскага райвыканкама Станіслаў Мікалаевіч Кібак.