Тыдзень беларускага пісьменства і друку.

07.09.2015

З 1 па 5 верасня ў школе праходзіў "Тыдзень беларускага пісьменства і друку". Вучні 3-4 класаў дэкламавалі вершы ў рамках паэтычнай хвілінкі "Гучы, роднае слова!" Да інфармацыйнай гадзіны "Свята беларускага пісьменства і друку ў Шчучыне" вучні 5-9 класаў рыхтавалі вусныя выказванні і паведамленні на роднай мове. Для 8-9 класаў была арганізавана гульня-конкурс "Святло друкаванага слова". Падчас падарожжа па прыпынках вучні адгадвалі загадкі, вызначалі сэнс фразеалагізмаў, перакладалі выразы на беларускую мову. У напружанай барацьбе перамагла каманда 8 класа. Хочацца адзначыць капітанаў абедзвюх каманд: вучня 9 класа Дайка Андрэя і вучаніцу 8 класа Масюк Валянціну.