Дзень беларускай мовы ў школе

21.2.2014
21 лютага 2014 года па добрай традыцыі святкавалі Дзень беларускай мовы. Адпаведны настрой з самага ранку стварала ўпрыгожанне школы: цытаты з твораў беларускіх пісьменнікаў, выказванні вучняў аб значэнні роднай мовы ў іх жыцці. Ды і размаўлялі ў гэты дзень у школе толькі па-беларуску. Кульмінацыяй свята стаў конкурс выразнага чытання вершаў Аркадзя Куляшова "Была вайна". Актыўнымі удзельнікамі сталі вучні 6,7,9 класаў. 1месца занялі вучаніцы 6 класа Масюк Валянціна і Ерш Марына, на другім - вучаніца 6 класа Нарывончык Лізавета, трэцяе месца ў вучаніцы 7 класа Мацкевіч Ганны. Віншуем пераможцаў!