Удзел у VII абласным фестывалі “Радавод”

18.05.2019

        Фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод” у гэтым годзе сабраў удзельнікаў з усёй Брэсцкай вобласці ў гасцінным горадзе Пружаны. Адмысловую атмасферу, складзеную з народнай мудрасці, аўтэнтычнасці, самабытнасці, шчырасці, пашчасціла адчуць дзяўчатам і з нашай школы.

        Марчук Лізавета, вучаніца 7 класа, у вобразе юнай жняі з Новага Двара выканала мясцовую песню “Жнітэ, жыньчыкі, жнітэ”. У выніку была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Фальклорныя спевы” (кіраўнік Рэбкавец А.Я.).

        Гузарэвіч Аліна, вучаніца 9 класа, выдатна прадставіла сваю навукова-даследчую працу “Таямніцы бабулінага куфра” ў намінацыі “Фальклорная спадчына” (кіраўнік Дайка А.А.).

        Госці фестывалю з Польшчы і Сербіі прыемна здзівілі ўсіх сваімі задушэўнымі песнямі і яркімі танцамі.

        “Радавод” – сапраўднае свята, якое стала важнай прыступкай у самаразвіцці кожнага ўдзельніка, трывалым падмуркам для выхавання дзяцей на традыцыях народнай творчасці, а таксама для зберажэння самабытнай культуры Брэстчыны.

 

А.Я. Рэбкавец, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.