Забаўляльная праграма "Калядны калейдаскоп"

05.01.2021

    "Калядны калейдаскоп" - пад такой назвай адбылася забаўляльная праграма напярэдадні Каляд, 5 студзеня, з вучнямі 6 класа. Навошта казу з сабою вадзілі калядоўшчыкі? Якія песні, гульні, абрады суправаджалі свята Каляд? Пра ўсё гэта даведаліся ўдзельнікі мерапрыемства і нават самі паспрабавалі сябе, свае здольнасці ў розных цікавых ролях і формах дзейнасці. І ласукі! Як жа без іх на Каляду? Шасцікласнікі абмяняліся сваімі пачастункамі і найлепшымі пажаданнямі!

Класны кіраўнік 6 класа Рэбкавец А.Я.