“Мове рускай дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”

21.02.2023

 Дзень роднай мовы-2023

    “Мове рускай дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!” Пад такім дэвізам у ДУА “Навадворская базавая школа” Пінскага раёна 21 лютага прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

   На перапынках ўсе мелі магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі выставы, знайсці “на свой густ” віктарыну, крыжаванку, шараду ці проста інфармацыйную даведку, афарызм і інш. Прадстаўленыя матэрыялы складалі выставу пад агульным дэвізам “Для цікаўных і дапытлівых”. Асабліва актыўна вучні праявілі сябе на вялікім перапынку, які ў гэты дзень называўся “Вясёлым перапынкам”.

   Вучні 5-6 класаў спаборнічалі ў моўным турніры “Я люблю беларускую мову!” Гульцы разгадвалі загадкі, перакладалi словы, словазлучэнні і сказы з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс фразеалагізмаў, узнаўлялі прыказкі і прымаўкі, вызначалі аўтараў вершаў, цытавалі творы беларускіх паэтаў, адказвалi на пытаннi віктарыны.

   Для вучняў 7-8 класаў быў арганізаваны круглы стол “Адкрываю нанова беларускае слова”, прысвечаны гісторыі развіцця беларускай мовы і літаратуры. Вучням цікава было пачуць пра дзейнасць літаратурных аб’яднанняў у розныя часы (у тым ліку ваенныя), перыядычныя выданні на беларускай мове, а таксама пра рэформы мовы і вядомых мовазнаўцаў.

   Усе мерапрыемствы мелі на мэце развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў, узбагачаць  іх слоўнікавы запас, актывізаваць маўленчую дзейнасць; развіваць творчыя ўяўленні і здольнасці школьнікаў; выхоўваць моўнае чуццё і павагу да слова;  прывіваць любоў да роднай мовы.

Настаўніца беларускай мовы

 і літаратуры  А.Я. Рэбкавец