“Чысты двор”

30.10.2024

   Нездарма безліч паэтаў і пісьменнікаў у розныя эпохі ўслаўлялі залатую восень. Залатыя клёны, стройныя прыгажуні бярозкі шапацяць сваім лісцем, напамінаючы нам пра тое, што вось-вось  прыгожы шацёр яны шчодра скінуць на зямлю. Разам з тым гэтыя прыродныя падзеі патрабуюць пэўнага ўдзелу чалавека. А яму, у сваю чаргу, вялікае задавальненне прыносіць магчымасць бачыць вакол сябе парадак, гаспадарчы падыход. Так і вучні 7-8 класаў нашай школы не гублялі час і на  канікулах сабраліся ў школе, каб прыняць удзел у акцыі “Чысты двор” па  ўборцы апалага лісця.

    У першы навучальны дзень другой чвэрці іх сустрэнуць чыстыя пляцоўкі і  школьны стадыён. Дзеці праявілі стараннасць, адказнасць за вынікі сваёй справы, бо ў кожнай справе патрэбна прытрымлівацца якаснага падыходу. Гэта добры прыклад для малодшых школьнікаў.

поделиться в: