Арганізацыя адукацыйнага працэсу
2021/2022 навучальны год
У 2021/2022 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць – з 1 верасня 2021 г. па 30 кастрычніка 2021 г.;
другая – з 8 лістапада 2021 г. па 24 снежня 2021 г.;
трэцяя – з 10 студзеня 2022 г. па 26 сакавіка 2022 г.;
чацвёртая – з 4 красавіка 2022 г. па 31 мая 2022 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія – 8 дзён з 31 кастрычніка 2021 г. па 7 лістапада 2021 г. уключна;
зімовыя – 16 дзён з 25 снежня 2021 г. па 9 студзеня 2022 г. уключна;
вясновыя – 8 дзён з 27 сакавіка 2022 г. па 3 красавіка 2022 г. уключна;
летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2022 г. па 31 жніўня 2022 г., для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - 82 дні з 11 чэрвеня 2022 г. па 31 жніўня 2022 г. уключна.
Для навучэнцаў I-II класаў (ІІІ класаў – для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 14 лютага 2022 г. па 20 лютага 2022 г. працягласцю 7 дзён.