АДДЗЕЛ ПА АДУКАЦЫІ ОТДЕЛ ПО ОБРАЗОВАНИЮ
ПІНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА ПИНСКОГО РАЙИСПОЛКОМА
ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ
АДУКАЦЫІ ОБРАЗОВАНИЯ
НАВАДВОРСКАЯ БАЗАВАЯ ШКОЛА НОВОДВОРСКАЯ БАЗОВАЯ ШКОЛА
ПІНСКАГА РАЁНА ПИНСКОГО РАЙОНА
ЗАГАД ПРИКАЗ
1 верасня 2023 № 147
аграгарадок Новы Двор
Аб арганізацыі прапускнога
рэжыму ва ўстанове адукацыі
У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі арганізацыі адукацыйнага працэсу, забеспячэння пажарнай бяспекі ў школе, зберажэння асабістай маёмасці навучэнцаў і работнікаў школы, забеспячэння антытэрарыстычнай абароны
ЗАГАДВАЮ:
- Арганізацыю прапускнога рэжыму ў будынак школы і на тэрыторыю школы ажыццяўляць у адпаведнасці з Палажэннем аб прапускным рэжыме (дадатак 1) і дадзеным загадам.
- Класным кіраўнікам 1-9 класа давесці змест Палажэння аб прапускным рэжыме ў ДУА “Навадворская базавая школа” Пінскага раёна і дадзены загад да ведама навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў не пазней 05.09.2023г.
- Нарывончык Н.М., адказнай за работу школьнага сайта, размясціць Палажэнне аб прапускным рэжыме і дадзены загад на сайце школы да 05.09.2023г.
- Нарывончыку М.М. размясціць 1 экземляр Палажэння аб прапускным рэжыме на дошцы аб’яў у цэнтральным калідоры школы.
- Кантроль за выкананнем прапускнога рэжыму ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу ўскласці на дзяжурнага адміністратара згодна графіка: панядзелак, аўторак, пятніца - Масюк Н.А., дырэктар школы; серада, чацвер,субота – Нарывончык М.М., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
- Назначыць адказным за арганізацыю прапускнога рэжыму на тэрыторыю школы Кахаўца Аляксандра Іванавіча, заўгаса школы ў рабочыя дні з 8.30 – 17.00.
- Устанавіць рэжым закрыцця і адкрыцця варот для заезда спецтэхнікі – панядзелак з 10.00 – 11.00. Адказны за пропуск спецтранспарту – Кахавец А.І, заўгас школы. Ключы ад варот знаходзяцца ў настаўніцкай.
- Ускласці адказнасць за прапускны рэжым на тэрыторыю школы ў рабочыя і святочныя дні з 18.00 да 23.00 на вартаўнікоў школы Гузарэвіча Васіля Іванавіча, Масюка Леаніда Сцяпанавіча, Скрыпніка Сяргея Іванавіча ў адпаведнасці са службовымі абавязкамі. Ключы ад варот знаходзяцца ў настаўніцкай.
- Дзверы цэнтральнага уваходу (калітка) адкрываюцца ў 7.50 гардэробшчыцай школы Гузарэвіч С.І., закрываюцца пасля заканчэння работы школы ў 18.00 дзяжурным вартаўніком.
- Ажыццяўляць уваход у будынак школы толькі праз цэнтральны ўваход. Запасныя выхады адчыняць толькі з дазволу дырэктара, заўгаса або дзяжурнага адміністратара. На перыяд адкрыцця запаснога выхаду, кантроль за ім ажыццяўляе асоба, якая яго адчыняе.
- Назначыць адказнай за арганізацыю прапускнога рэжыму ў будынак школы гардэробшчыцу школы Гузарэвіч Святлану Іванаўну, на перыяд яе адсутнасці або занятасці ў гардэробе (на перапынках паміж вучэбнымі заняткамі і ў перыяд пасля 15.00) – Нарывончык Валянціну Аляксандраўну, прыбіральшчыцу службовых памяшканняў. У суботні дзень – Кахавец Таццяну Уладзіміраўну, прыбіральшчыцу службовых памяшканняў. У ацяпляльны перыяд арганізацыя прапускнога рэжму з 8.00 да 9.00 ажыццяўляецца заўгасам школы Кахаўцом А.І.
- Назначыць адказным за арганізацыю прапускнога рэжыму ў майстэрню школы Сафарука Станіслава Леанідавіча, у перыяд яго адсутнасці – заўгаса школы – Кахаўца Аляксандра Іванавіча. Староннім асобам уваход у майстэрню забаронены без дазволу адміністрацыі або заўгаса і ажыццяўляецца толькі ў прысутнасці вышэйназваных работнікаў. Уваход вучняў у майстэрню дапускаецца толькі ў суправаджэнні настаўніка працоўнага навучання у рабочыя дні згодна раскладу заняткаў.
- Забараніць староннім асобам уваход у кацельную школы без суправаджэння адміністрацыі школы або заўгаса. Адказнасць за забеспячэнне прапускнога рэжыма ў кацельнай ускласці на дзяжурнага качагара.
- Ажыццяўляць пропуск навучэнцаў, педагагічных работнікаў і тэхнічнага персаналу школы без запісу ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.
- Уваход навучэнцаў на вучэбныя заняткі ажыццяўляецца самастойна з 8.10. Члены аб’яднанняў па інтарэсах, секцый дапускаюцца ў школу згодна з раскаладам заняткаў у прысутнасці адказнага педагога.
- Выхад са школы навучэнцамі на ўрокі фізкультуры, працоўнага навучання, на экскурсіі, культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы ажыццяўляецца толькі ў суправаджэнні педагогаў.
- Выхад са школы навучэнцамі для наведвання сталовай дазваляецца толькі ў суправаджэнні дзяжурных настаўнікаў (па графіку) у перыяд з 10.40 да 11.20 – 2-4класы, з 11.35 да 12.15 – 5-9 класы. Выхад зяжурных па сталовай у 5-9 класах ажыццяўляецца з 11.25 да 11.35.
- Забараніць ў час навучальнага працэсу выхад навучэнцаў за тэрыторыю школы без суправаджэння настаўнікаў.
- Выхад навучэнцаў з тэрыторыі школы да заканчэння заняткаў дазволіць толькі на падставе асабістага дазволу дзяжурнага адміністратара або класнага кіраўніка.
- Забараніць навучэнцам знаходзіцца ў будынку школы і на яе тэрыторыі пасля заканчэння вучэбных або пазаўрочных заняткаў без дазволу педагагічных работнікаў і іх прысутнасці.
- 21. У час канікул дапускаць ў школу навучэнцаў згодна плана мерапрыемстваў на канікулы, графіка заняткаў па інтарэсах, зацверджаных дырэктарам школы.
- Наведвальнікі (староннія асобы) прапускаюцца ў школу пры прад’яўленні паспарта або дакумента, што сведчыць аб асобе з абавязковай фіксацыяй у “Журнале рэгістрацыі наведвальнікаў”. У выпадку прад’яўлення ID-картак, пропуск наведвальніка ажыццяўляе дырэктар школы выкарыстоўваючы прыладу для чытання ID-картак.
- Групы асоб, якія наведваюць школу для правядзення і ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, семінарах, канферэнцыях, аглядах і г.д., дапускаюцца ў будынак школы пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць аб асобе па спісах наведвальнікаў, завераных пячаткай.
- У выпадку ўзнікнення канфліктных сітуацый, звязаных з допускам наведвальнікаў у будынак школы, вартаўнік, дзяжурны тэхработнік, настаўнік дзейнічае па загаду дырэктара школы або яго намесніка.
- Наведвальнік, пасля яго рэгістрацыі перамяшчаецца па тэрыторыі школы толькі ў суправаджэнні дзяжурнага адміністратара, педагагічнага работніка, да якога прыбыў наведвальнік. Пропуск наведвальнікаў у час вучэбных заняткаў дазваляецца толькі з дазволу дырэктара школы.
- Рабочыя сустрэчы законных прадстаўнікоў навучэнцаў з педагогамі праводзяцца па ўзгадненні з адміністрацыяй школы ў прызначаны час.
- Наведванне законнымі прадстаўнікамі ўрокаў дазваляецца толькі па папярэднім ўзгадненні з адміністрацыяй школы на падставе пісьмовай заявы ( з указаннем тэты наведвання).
- Навучэнцам, работнікам, бацькам (законным прадстаўнікам) і іншым наведвальнікам забараняецца:
- прыносіць, перадаваць і выкарыстоўваць з любой мэтай зброю колюча-рэжучага і ўдарна-раздрабнага дзеяння, агнястрэльную, газавую, сігнальную зброю, зброю для самаабароны, піратэхніку, а таксама іншыя выбухованебяспечныя, лёгкаўзгаральныя, ядавiтыя, атрутныя, заражаныя, рэзка пахкія рэчывы і прадметы, наркатычныя і таксічныя рэчывы;
- курыць, ужываць алкагольныя напоі, піва, энергетычныя напоі, наркатычныя і таксічныя рэчывы;
- прыносіць і ўжываць у школе прадукты, забароненыя да ўжывання ў дзіцячых установах.
- Прыцягваць да планавых і аварыйных рамонтных работ спецыялістаў і рабочых, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку. Допуск асоб для правядзення работ здзяйсняць толькі з дазволу кіраўніка школы (ці па загадзе) згодна ўзгодненаму спісу і завізаванага кіраўніком арганізацыі, якая прадстаўляе паслугі, пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць аб асобе рабочага (спецыялiста).
- Забараніць заезд на тэрыторыю школы і паркоўку на яе тэрыторыі аўтатранспартных сродкаў прыватных асоб. Стаянка асабістага транспарту работнікаў школы на яе тэрыторыі забаронена. Ажыццяўляць стаянку асабістага транспарту работнікаў школы ў спецыяльна адведзеным месцы за тэрыторыяй школы.
- Допуск на тэрыторыю школы аўтатранспартных сродкаў для забеспячэння дзейнасці школы ажыццяўляецца толькі з дазволу дырэктара або заўгаса школы, на аснове пуцявога ліста. У выхадныя, святочныя дні і ў начны час допуск аўтатранспарта на тэрыторыю школы праводзіцца толькі з пісьмовага дазволу дырэктара школы з абавязковым указаннем адказнай асобы, тэрміну і мэты знаходжання.
- 32. Аўтатранспарт аварыйных і выратавальных службаў, хуткай дапамогі і міліцыі дапускаецца на тэрыторыю школы бесперашкодна.
- Аб усіх выпадках працяглага знаходжання не ўстаноўленых транспартных сродкаў, якія выклікаюць падазрэнне, на тэрыторыі або ў непасрэднай блізкасці ад школы, заўгас інфармуе дырэктара і пры неабходнасці, па ўзгадненню з ім, інфармуе органы ўнутраных спраў, начальніка РАпаА.
- Абавязаць увесь персанал школы звяртаць увагу на прысутнасць старонніх асоб у школе і наяўнасць падазроных прадметаў. Пры выяўленні старонніх асоб, узгарання, затаплення, разбурэння, падазроных прадметаў або іншых парушэнняў неадкаладна паведамляць дзяжурнаму адміністратару, дырэктару школы, прыняць неабходныя меры для ліквідацыі небяспекі паводле інструкцый.
- Кахаўцу А.І., заўгасу школы:
34.1. арганізаваць перад пачаткам кожнага працоўнага дня, правядзенне праверак на прадмет бяспекі тэрыторыі вакол будынка адукацыйнай установы, стану гаспадарчых памяшканняў, месцаў для распранання і захоўвання верхняга адзення, лесвічных праходаў, бяспечнае ўтрыманне электрашчыта і іншага спецыяльнага абсталявання.
34.2. абсталяваць ўваходныя дзверы, запасныя выхады запорамі і замкамі які лёгка адчыняюцца;
34.3. забяспечыць захоўванне ключоў ад запасных выхадаў у дырэктара школы , настаўніцкай.
- Гузарэвічу Ф.М., вадзіцелю школьнага аўтобуса:
35.1. захоўваць аўтобус у адведзеным месцы на тэрыторыі школы;
35.2. самастойна адчыняць уяздныя вароты і зачыняць іх непасрэдна пасля заезду або выезду з тэрыторыі школы (07.30 зранку і не пазней 21.00 увечары);
35.3.забараніць падвоз старонніх асоб.
- Ускласці кантроль за выкананнем загада на дырэктара школы.
Дырэктар школы Н.А.Масюк
З загадам азнаёмлены С.І.Гузарэвіч
М.М.Нарывончык
А.А.Дайка А.Я.Рэбкавец
З.Б.Гузарэвіч Л.М.Шпакоўская
Н.М.Нарывончык В.С.Шпакоўская
С.А.Шпакоўскі Т.М.Гузарэвіч
Н.А.Рэбкавец В.А.Нарывончык
Т.У.Кахавец А.І.Кахавец
А.А.Чарняк В.Г.Тарасюк
Л.С.Масюк В.І.Гузарэвіч
С.І.Скрыпнік Ф.М.Гузарэвіч
свернуть