Чытаем па-беларуску з Velcom

17.01.2018

       Кампанія Velcom з’яўляецца актыўным удзельнікам адукацыйных і дабрачынных праектаў. У верасні мінулага года яна аб’явіла чарговы конкурс “Чытаем па-беларуску з velcom“ для вучняў 7 і 8 класаў. Дзецям было прапанавана зрабіць відэазапіс уласнага выканання праграмных твораў беларускай літаратуры. Знятыя ўдзельнікамі відэазапісы патрэбна было размясціць на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак (в контакте,facebook, instagram).

      Вучаніцам 7 класа Машлякевіч Вользе і Будзько Эльвіры спадабалася ідэя і яны горача ўзяліся за справу. Самастойна выбралі твор, знялі відэа, зрабілі мантаж, з дапамогай класнага кіраўніка Шпакоўскага С.А. размясцілі матэрыялы ў пэўным фармаце на сваіх старонках.          Мая задача, як настаўніка, была навучыць выразнаму чытанню і забяспечыць неабходным абсталяваннем.

         Абедзьве работы былі прыняты да ўдзелу, аб чым афіцыйна (пісьмом на электронную почту) паведаміла кампанія Velcom.

       Відэа Машлякевіч Вольгі, якая чытае верш Еўдакіі Лось “Дзяўчаты мінулай ваны” стала пераможцам 1 этапа, увайшло ў 30 лепшых відэазапісаў Брэсцкай вобласці. Дзяўчынка творча і адказна падыйшла да конкурсу. Яна выконвала свой верш у ваеннай форме таго часу, чытанне суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй з кадрамі ваеннай хронікі.

         З лютага па красавік бягучага  года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе ўдзельнікі выступяць перад журы ўжывую. Спадзяёмся, што Вольга падцвердзіць высокае майстэрства выканання і атрымае магчымасць змагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале, які пройдзе ў Мінску ў маі 2018 года.

 

                                                                Аліна Рэбкавец, настаўнік беларускай

                                                               мовы і літаратуры 

ВІДЭА: