Адзначаем Сусветны Дзень турызму

26.09.2016
Напярэдадні Сусветнага Дня турызму, які адзначаецца 27 верасня, каманда юных турыстаў школы прыняла ўдзел у раённым турысцкім свяце "Пасвячэнне ў турысты". Ні халаднаватае надвор'е, ні, нават, кароткачасовы дождж не змаглі перашкодзіць турыстам радавацца новай сустрэчы з сябрамі. Спартыўны настрой, задор і жаданне перамогі былі спадарожнікамі навучэнцаў.Спадзяёмся, што сёлетні сезон будзе для нашай каманды вельмі паспяховым.