Рагачоў прымае сяброў

12.09.2016
Масюк Валенціна - пераможца конкурса юных чытачоў "Паэзія роднай зямлі".

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У Беларусі 2012 год быў аб'яўлены Годам кнігі. Гісторыя свята Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў. XXІ Дзень беларускага пісьменства прымаў 7 верасня 2014 года горад Заслаўе(Мінская вобласць). У 2015 годзе літаратурнай сталіцай краіны ўпершыню стаў горад Шчучын(Гродзенская вобласць), які перадаў ганаровую эстафету гораду Рагачову (Гомельская вобласць). У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, стане старажытны Полацк - родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства. У рамках свята ўдзельнікі і госці змаглі азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў. 

ФОТА: