Адзначаем Дзень абаронцаў Айчыны

20.02.2016
Напярэдадні доўгачаканага "мужчынскага" свята у школе адбылася святочная спартыўна-гульнёвая праграма "А ну-ка, хлопчыкі!" для вучняў пачатковых класаў. Нашы хлопчыкі не толькі паказвалі свае фізічныя якасці сілу, лоўкасць і адвагу, але і інтэлектуальныя. Яшчэ раз у выніку мы пераканаліся у тым, што у нас растуць сапраўдныя мужчыны. Гэтыя ж словы падцвердзілі і вучні 8-9 класаў на тэматычнай дыскатэцы "Сапраўдныя мужчыны". Свае фізічныя магчымасці, лідарскія якасці, уменне працаваць у камандзе, веданне правіл этыкету дэманстравалі старшакласнікі прысутным.