Урачыстая лінейка

01.09.2015

1 верасня ў нашай школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года. Для 11 -ці першакласнікаў прагучаў першы школьны званок. Вучоба ў школе для іх пачалася з прыемных хвілін: віншаванні гасцей, падарункі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і грамадскага аб'ядннання " Белая Русь". Калектыў школы з пачаткам навучальнага года павіншавала загадчык ВМК аддзела адукацыі, спорту і турызму пінскага райвыканкама Алена Яраславаўна Шпакоўская.