День конституции Республики Беларусь

14.03.2020

      15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

      Канстытуцыя – гэта атрыбут суверэнітэту, галоўны закон, які рэгулюе ўзаемаадносіны грамадзяніна і дзяржавы, з’яўляецца фундаментам для развіцця яе прававой сістэмы. Яе асноўныя палажэнні накіраваны на захаванне сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве, абарону правоў і свабод грамадзян, забеспячэнне зладжанай і эфектыўнай работы ўсіх галін народнай гаспадаркі. Ведаць асноўны Закон, каб магчы ў неабходным выпадку абараніць свае правы і свабоды, і няўхільна выконваць абавязкі перад дзяржавай, ускладзеныя Канстытуцыяй, павінен кожны з нас. А асабліва маладым людзям, якія пачынаюць свой шлях у самастойнае жыццё, трэба вывучаць правы і гарантыі, якія дае ім дзяржава, знаёміцца з адказнасцю, якую нясе кожны грамадзянін. Таму і выхаванне павагі да галоўнага закона сваёй краіны з’яўляецца адным з накірункаў ідэйна-патрыятычнага выхавання моладзі.

       Усе ўдзельнікі мерапрыемства “За моцную і квітнеючую Беларусь” зышліся на думцы, што паважаць і выконваць Канстытуцыю – значыць, паважаць не толькі сваю дзяржаву, але і самога сябе. Бо з чалавекам, які не ведае сваіх правоў і абавязкаў, ніхто не будзе лічыцца.

Дайко А.А., учитель истории