Майстэрня Дзеда Мароза

05.12.2020

     У суботу 05.12.2020 г. распачала сваю працу "Майстэрня Дзеда Мароза". Вучні і настаўнікі заняліся вырабам упрыгожванняў да Новага года. Сёння памочнікі Дзеда Мароза заняліся стварэннем галоўнага атрыбуту свята - Ёлкі і шароў для яе аздаблення. Кожны майстар прынёс дадому святочны настрой і навагоднія сувеніры.

Шпакоўская В.С., настаўнік пачатковых класаў