Літаратурнае кафэ “Быў. Ёсць. Буду.”

12.12.2020

“Быў. Ёсць. Буду.”

                                                                         Быў. Ёсць. Буду.

Таму, што заўжды, як пракляты,

Жыву бяздоннай трывогай,

Таму, што сэрца маё распята

За ўсе мільярды двухногіх.

                            У. Караткевіч

 

26 лістапада наша краіна  адзначала 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, паэта, празаіка, эсэіста, драматурга, чалавека энцыклапедычных ведаў і нястомнай працавітасці.  З гэтай нагоды 12 снежня ў нашай школе прайшоў   конкурс выразнага чытання вершаў Уладзіміра Караткевіча. Форма правядзення - літаратурнае кафэ.

Мэта правядзення мерапрыемства: ствараць аптымальныя умовы для выяўлення творчага патэнцыялу вучняў, папулярызаваць беларускае слова, падрымліваць цікавасць вучняў да асобы і творчасці Уладзіміра Караткевіча, выхоўваць пачуццё патрыятызму, гонару за Беларусь, яе лепшых прадстаўнікоў.

Спачатку наведвальнікам быў паказаны відэасюжэт “І не знікаць паэтам вечна, у вечнай песні жывучы…” Вучні ўбачылі шмат рэдкіх фатаграфій і папоўнілі свае ўяўленні аб непаўторным абліччы пісьменніка зямлі беларускай. Каб яшчэ болей замацаваць вобраз пісьменніка ў памяці вучняў,  гледачам быў прадстаўлены архіўны кінадакумент, на якім быў захаваны ўрывак са святкавання 50-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Тады пісьменнік сам звярнуўся да сваіх чытачоў са словамі шчырай ўдзячнасці. 

Наведвальнікі кафэ пачулі некаторыя песні, у аснову якіх былі пакладзены паэтычныя радкі У. Караткевіча. Каб абудзіць  цікавасць  прысутных да славутай постаці знакамітага нацыянальнага генія, вучні мелі магчымасць пачуць цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта і прыняць удзел у віктарыне, пераможцай якой стала Пранько Ганна, вучаніца 8 класа.

А далей былі вершы… Выразнае чытанне вершаў ацэньвалася па наступных крытэрыях: цвёрдае веданне тэксту, выразнасць, пачуццёвасць, правільнае інтанаванне і расстаноўка лагічных націскаў, умелае стварэнне вобразу лірычнага героя твора. Пераможцамі конкурса сталі:

1 месца – Нарывончык Аляксандр,

2 месца – Кажамяка Ульяна,

3 меца – Мацкевіч Аляксандр.

Віншуем!

Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў геніяльны пісьменнік, заключаецца ў тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры А.Я. Рэбкавец