Гучы, роднае слова!

13.02.2021

Самы радасны прадмет – 

спасцігаць загадку слова,

роднае зямелькі мову      

на ўроку,                          

у жыцці,                           

каб лягчэй было ісці       

і каб сілу мець душою     

праз жыццё –                 

за годам год, -                

што зямля твая –            

з табою,                           

што з табою –                 

твой народ!                    

                             Г. Пашкоў

  

У суботу, 13 лютага, для вучняў 6-9 класаў у школе было наладжана мерапрыемства “Гучы, роднае слова”, прысвечанае надыходзячаму Дню роднай мовы (21 лютага). Арганізавана яно было ў форме ўсім вядомай гульні “Крыжыкі-нулікі”. Вучні мелі магчымасць узбагаціць свае веды пра культуру Беларусі, пра беларускую мову і літаратуру, а таксама праявіць свае творчыя здольнасці і прадэманстраваць уменне працаваць у камандзе.

Гульцы каманд “Крыжыкі” і “Нулікі”, выконваючы заданні да 7 тураў, згадвалі па падказках-апісаннях вядомых людзей беларускай зямлі,  знакамітых архітэктурных збудаванняў Беларусі, прадметы з прачытаных твораў па іх апісанні, назвы твораў па пачатку, іх аўтараў, адказвалі на пытанні на самыя разнастайныя пытанні  

Пераможцай стала каманда “Нулікі”. Нягледзячы на тое, што ў гульні былі і  пераможцы, і пераможаныя, усе прадэманстравалі ў ходзе яе сваю непадробную зацікаўленасць і задавальненне. Гэта было сапраўднае спаборніцтва моўных ведаў, дэманстрацыя эмоцый і здольнасцей. Скончылася гульня словамі наказу Уладзіміра Караткевіча: “Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна”.

 

Настаўніца беларускай мовы

 і літаратуры  А.Я. Рэбкавец