“Кветкі – паэту!”

11.12.2021

“Кветкі – паэту!”

                                                                         Бо, як ёсць у народа такія – не загіне давеку народ.

                            У. Караткевіч

 

9 снежня наша краіна  адзначала 130-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, паэта “чыстай красы”, аднаго з самых яркіх і самабытных мастакоў слова Беларусі.  З гэтай нагоды 11 снежня ў нашай школе прайшоў   конкурс выразнага чытання вершаў Максіма Багдановіча.

Мэта правядзення мерапрыемства: ствараць аптымальныя умовы для выяўлення творчага патэнцыялу вучняў, папулярызаваць беларускае слова, падрымліваць цікавасць вучняў да асобы і творчасці Максіма Багдановіча, выхоўваць пачуццё патрыятызму, гонару за Беларусь, яе лепшых прадстаўнікоў.

Спачатку ўдзельнікам конкурса быў паказаны відэасюжэт “Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча”. Вучні ўбачылі шмат рэдкіх фатаграфій і папоўнілі свае ўяўленні аб непаўторным абліччы мастака самабытнай адоранасці, задушэўнага лірыка, дасканалага публіцыста і празаіка, таленавітага крытыка і перакладчыка, філосафа, грамадскага дзеяча, чалавека энцыклапедычных ведаў, шырокіх духоўных інтарэсаў, крыштальнай маральнай чысціні.

Гучалі найбольш вядомыя песні, у аснову якіх былі пакладзены паэтычныя радкі Максіма Багдановіча. Каб абудзіць  цікавасць  прысутных да славутай постаці класіка беларускай літаратуры, была праведзена міні-віктарына.

А далей былі вершы… Выразнае чытанне вершаў ацэньвалася па наступных крытэрыях: цвёрдае веданне тэксту, выразнасць, пачуццёвасць, правільнае інтанаванне і расстаноўка лагічных націскаў, умелае стварэнне вобразу лірычнага героя твора.

Пераможцамі конкурса сталі:

1 месца – Гузарэвіч Аляксандр,

2 месца – Мялюк Ганна,

3 меца – Якімовіч Ірына і Якімовіч Раман.

Віншуем!

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры А.Я. Рэбкавец