“Адкрываю нанова беларускае слова”

05.02.2022

   У   чароўны свет роднай беларускай мовы    змаглі акунуцца вучні Навадворскай базавай  школы    падчас  моўнага турніру “Адкрываю нанова беларускае слова”. І хоць яшчэ да Міжнароднага Дня роднай мовы ёсць час, мы з вучнямі вырашылі не чакаць і наладзіць свята ў шосты школьны дзень - 5 лютага.

   Гульцы з ліку вучняў 5-7 класаў разгадвалі слайд-пытанні,   перакладалi словы, словазлучэнні і сказы з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс фразеалагізмаў, вызначалі аўтараў вершаў, цытавалі творы беларускіх паэтаў, адказвалi на пытаннi, пісалі вершы.

   Лепшы вынік паказала каманда “Аменьчыкі”. Нягледзячы на тое, што ў турніры былі і  пераможцы, і пераможаныя, усе засталіся задаволены гульнёй.

   Мерапрыемствы  такога кшталту абуджаюць  цікавасць дзяцей да  мовы  свайго народа, спрыяюць   фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці вучняў,  развіваюць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаюць   слоўнікавы запас школьнікаў, выхоўваць павагу да Беларусі і беларускай мовы. 

Класны кіраўнік 7 класа А.Я. Рэбкавец