«Як ты дорага мне, мая родная мова!»

21.09.2022

    «Як ты дорага мне, мая родная мова!» - так называецца Тыдзень роднай мовы, які праводзіцца ў школе з 19 па 23 верасня і прадугледжвае мноства самых разнастайных мерапрыемстваў.
    Ужо ў першыя дні вучні 5-8 класаў з захапленнем пісалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”, стваралі і дапаўнялі воблака слоў “Мае любімыя беларускія словы”.
     Лепшымі знаўцамі вуснай народнай творчасці былі названы вучні 7 класа, якія атрымалі максімальны бал у квэст-гульні “Фальклор, фальклор – душа народа”.
     Зборныя каманды 5 і 6 класаў спаборнічалі ў моўным турніры “Мова маёй краіны”, дзе паказалі аднолькава добрыя вынікі.
    Прыемна чуць у школьных калідорах жывую беларускую гаворку, назіраць заклапочаныя і зацікаўленыя твары вучняў.