"Аб родным краі роднай мовай"

21.09.2022

    Тыдзень роднай мовы працягваецца. І сёння вучні 5-8 класаў змаглі дакрануцца да вытокаў сваёй Малой Радзімы, здзейсніўшы віртуальнае падарожжа "Аб родным краі роднай мовай". Якое адзенне насілі менавіта нашыя вяскоўцы? Якія песні спявалі? Якая гісторыя нашай вёскі (школы, царквы, вуліц)? Пра гэта і многае іншае ішла размова ў час вандроўкі. Вучням былі паказаны эксклюзіўныя відэаматэрыялы выпускнікоў школы Нарывончык Лізаветы і Нарывончыка Аляксандра. Мясцовы жаночы касцюм прадэманстравала Гузарэвіч Марыя, а Мялюк Ганна выканала старадаўнюю песню. Галоўная ідэя мерапрыемства - неабходна ведаць, шанаваць і зберагаць скарбы народнай культуры. А пераможцамі гульні "Смак беларускіх слоў", якая праходзіла падчас перапынкаў, сталі на гэты раз пяцікласнікі!

Рэбкавец А.Я., настаўнік беларускай мовы і літаратуры