"Гасцінцамі Якуба Коласа і Янкі Купалы"

22.09.2022

    Сёння ў межах Тыдня роднай мовы для вучняў школы была наладжана завочная экскурсія "Гасцінцамі Якуба Коласа і Янкі Купалы". Вучні 8 класа падрыхтавалі калектыўную творчую работу - плакат "За што я люблю родную зямлю?" Самымі актыўнымі ў віктарыне "Вясёлы перапынак" былі вучні 5 і 7 класаў. З розніцай у 3 балы лепшымі зноў сталі... пяцікласнікі!