"Мова родная - мова модная!"

14.02.2023

  "Дзень роднай мовы" прайшоў пад дэвізам: "Думай, правярай, пішы! " Навучэнцы 2 - 4 класаў прынялі ўдзел у турніры знаўцаў "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай!" За званне лепшых знаўцаў беларускай мовы змагаліся дзве каманды: "Скарб" і "Куфэрак". Пераможцай аказалася каманда "Скарб". Мерапрыемства дапамагло яшчэ раз пераканацца ў тым, што родная мова - гэта скарб, якім мы павінны ганарыцца і шанаваць яго, каб сапраўды можна было сцвярджаць: "Мова родная - мова модная!"