“Няма ў чалавека нічога лепш і даражэй за Радзіму. Чалавек без радзімы – бедны чалавек”

24.04.2023

    Якуб Колас калісьці заўважыў: “Няма ў чалавека нічога лепш і даражэй за Радзіму. Чалавек без радзімы – бедны чалавек”. Тэма роднай зямлі, Радзімы актуальна заўсёды. 24 красавіка для вучняў 7-8 класаў было арганізавана завочнае падарожжа па малой Радзіме. Мэта мерапрыемства - узбагаціць духоўны свет дзяцей, іх чуласць, спагадлівасць, адказнасць праз паглыбленне іх ведаў пра малую Радзіму, яе гісторыю, славутых дзеячаў. У маршрутны ліст уключаны быў не толькі аграгарадок Новы Двор, але і навакольныя вёскі, што ўтвараюць своеасаблівае "залатое" кола вакол вадасховішча Пагост. На кожным прыпынку вандроўнікаў чакалі розныя заданні, доследы, гульні. Значны акцэнт пры наведванні той ці іншай вёскі быў зроблены на фактах з ваенных часоў.