"Знаўцы беларускай мовы"

26.03.2024

    З мэтай выхавання павагі да роднай мовы 26 сакавіка з вучнямі 2 класа быў праведзены конкурс "Знаўцы беларускай мовы". Дзеці паспрабавалі свае здольнасці ў ролі перакладчыкаў, адгадалі загадкі, пазнаёміліся з фразеалагізмамі беларускай мовы, паслухалі выказванні пра родную мову беларускіх пісьменнікаў. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на беларускай зямлі, нельга не любіць родную мову.