“Прафесія маёй мары”

01.11.2024

    Выбар прафесіі – вельмі адказны крок у жыцці кожнага чалавека. Часта абраная прафесія становіцца для людзей сэнсам жыцця, бо чалавека адольвае непераможнае жаданне быць карысным грамадству, сваёй дзейнасцю гучна заявіць пра  родную краіну, пладамі сваёй працы пашыраць аўтарытэт радзімы  ў свеце.

    Для вучняў 9 класа  гэта тэма  вельмі актуальная, бо з заканчэннем гэтага навучальнага года  перад імі  паўстане пытанне: куды пайсці вучыцца? Ці працягваць навучанне ва ўстановах сярэдняй адукацыі, ці станавіцца на шлях прафесійнай падрыхтоўкі? Сёння яны сабраліся ў школе на гутарку-трэнінг “Адказнасць за выбар прафесіі”, каб падзяліцца сваімі думкамі наконт выбару прафесіі, выслухаць меркаванні сваіх аднакласнікаў. Пасля прагляду відэароліка “Прафесія маёй мары”, дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе па прафарыентацыі “Бюро знаходак”, гульні “ Формула прафесіі”, праблемнай сітуацыі “Чый гэта выбар?”. Для вучняў 8 класа гэта таксама стала добрым пачаткам для роздумаў пра будучую прафесію.

 

поделиться в: