Пропускной режим

Загад аб арганізацыі прапускнога рэжыму ва установе адукацыі

развернуть

 

ЗАГАД                                                                        

_____________2019 №______

аграгарадок Новы Двор

 

Аб арганізацыі   прапускнога

рэжыму ва ўстанове адукацыі

 

         У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі арганізацыі адукацыйнага працэсу, забеспячэння пажарнай бяспекі ў школе, зберажэння асабістай маёмасці навучэнцаў і работнікаў школы, забеспячэння антытэрарыстычнай абароны

ЗАГАДВАЮ:

           1. Арганізацыю прапускнога рэжыму ў будынак школы і на тэрыторыю школы ажыццяўляць у адпаведнасці з Палажэннем аб прапускным рэжыме (дадатак 1) і дадзеным загадам..

           2. Класным кіраўнікам 1-9 класа давесці змест Палажэння аб прапускным рэжыме ў ДУА “Навадворская базавая школа” Пінскага раёна і дадзены загад да ведама навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў не пазней 01.02.2019г.

           3. Нарывончык Н.М., адказнай за работу школьнага сайта, размясціць Палажэнне аб прапускным рэжыме і дадзены загад на сайце школы да 05.02.2019г.

         4. Сакратару школы Рэбкавец Н.А. размясціць 1 экземляр Палажэння аб прапускным рэжыме на дошцы аб’яў у цэнтральным калідоры школы.

         5. Кантроль за выкананнем прапускнога рэжыму ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу ўскласці на дзяжурнага адміністратара згодна графіка: панядзелак, серада, пятніца - Масюк Н.А., дырэктар школы; аўторак, чацвер,субота – Нарывончык М.М., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

         6. Назначыць адказным за арганізацыю прапускнога рэжыму на тэрыторыю школы Кахаўца Аляксандра Іванавіча, заўгаса школы ў рабочыя дні з 8.30 – 17.00.

         7. Устанавіць рэжым закрыцця і адкрыцця варот для заезда спецтэхнікі – панядзелак з 10.00 – 11.00. Адказны за пропуск спецтранспарту – Кахавец А.І, заўгас школы. Ключы ад варот знаходзяцца ў настаўніцкай.

         8. Ускласці адказнасць за прапускны рэжым на тэрыторыю школы ў рабочыя і святочныя дні з 18.00 да 23.00 на вартаўнікоў школы Гузарэвіча Васіля Іванавіча і Масюка Марка Леанідавіча ў адпаведнасці са службовымі абавязкамі. Ключы ад варот знаходзяцца ў настаўніцкай.

         9. Дзверы цэнтральнага уваходу (калітка) адкрываюцца ў 7.50 гардэробшчыцай школы Гузарэвіч С.І., закрываюцца пасля заканчэння работы школы ў 17.00 дзяжурным тэхработнікам.

         10. Ажыццяўляць уваход у будынак школы толькі праз цэнтральны ўваход. Запасныя выхады адчыняць толькі з дазволу дырэктара, заўгаса або дзяжурнага адміністратара. На перыяд адкрыцця запаснога выхаду, кантроль за ім ажыццяўляе асоба, якая яго адчыняе.

         11. Назначыць адказнай за арганізацыю прапускнога рэжыму ў будынак школы гардэробшчыцу школы Гузарэвіч Святлану Іванаўну, на перыяд яе адсутнасці або занятасці ў гардэробе (на перапынках паміж вучэбнымі заняткамі і ў перыяд пасля 15.00) – Нарывончык Валянціну Аляксандраўну, прыбіральшчыцу службовых памяшканняў. У суботні дзень – Кахавец Таццяну Уладзіміраўну, прыбіральшчыцу службовых памяшканняў. У ацяпляльны перыяд арганізацыя прапускнога рэжму з 8.00 да 9.00 ажыццяўляецца заўгасам школы Кахаўцом А.І.

           12. Назначыць адказным за арганізацыю прапускнога рэжыму ў майстэрню школы Сафарука Станіслава Леанідавіча, у перыяд яго адсутнасці – заўгаса школы – Кахаўца Аляксандра Іванавіча. Староннім асобам уваход у майстэрню забаронены без дазволу адміністрацыі або заўгаса і ажыццяўляецца толькі ў прысутнасці вышэйназваных работнікаў. Уваход вучняў у майстэрню дапускаецца толькі ў суправаджэнні настаўніка працоўнага навучання у рабочыя дні згодна раскладу заняткаў.

           13. Забараніць староннім асобам уваход у кацельную школы без суправаджэння адміністрацыі школы або заўгаса. Адказнасць за забеспячэнне прапускнога рэжыма ў кацельнай ускласці на дзяжурнага качагара.

           14. Ажыццяўляць пропуск навучэнцаў, педагагічных работнікаў і тэхнічнага персаналу школы без запісу ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.

           15. Уваход навучэнцаў на вучэбныя заняткі ажыццяўляецца самастойна з 8.10. Члены аб’яднанняў па інтарэсах, секцый дапускаюцца ў школу згодна з раскаладам заняткаў у прысутнасці адказнага педагога.

           16. Выхад са школы навучэнцамі на ўрокі фізкультуры, працоўнага навучання, на экскурсіі, культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы ажыццяўляецца толькі ў суправаджэнні педагогаў.

 

           17. Выхад са школы навучэнцамі для наведвання сталовай дазваляецца толькі ў суправаджэнні дзяжурных настаўнікаў (па графіку) у перыяд з 10.40 да 11.20 – 2-4класы, з 11.35 да 12.15 – 5-9 класы. Выхад зяжурных па сталовай у 5-9 класах ажыццяўляецца з 11.25 да 11.35.

           18. Забараніць ў час навучальнага працэсу выхад навучэнцаў за тэрыторыю школы без суправаджэння настаўнікаў.

         19. Выхад навучэнцаў з тэрыторыі школы да заканчэння заняткаў дазволіць толькі на падставе асабістага дазволу дзяжурнага адміністратара або класнага кіраўніка.

         20. Забараніць навучэнцам знаходзіцца ў будынку школы і на яе тэрыторыі пасля заканчэння вучэбных або пазаўрочных заняткаў без дазволу педагагічных работнікаў і іх прысутнасці.

         21. У час канікул дапускаць ў школу навучэнцаў згодна плана мерапрыемстваў на канікулы, графіка заняткаў па інтарэсах, зацверджаных дырэктарам школы.

         22. Наведвальнікі (староннія асобы) прапускаюцца ў школу пры прад’яўленні паспарта або дакумента, што сведчыць аб асобе з абавязковай фіксацыяй у “Журнале рэгістрацыі наведвальнікаў”.

         23. Групы асоб, якія наведваюць школу для правядзення і ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, семінарах, канферэнцыях, аглядах і г.д., дапускаюцца ў будынак школы пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць аб асобе па спісах наведвальнікаў, завераных пячаткай.

24. У выпадку ўзнікнення канфліктных сітуацый, звязаных з допускам наведвальнікаў у будынак школы, вартаўнік, дзяжурны тэхработнік, настаўнік дзейнічае па загаду дырэктара школы або яго намесніка.

25. Наведвальнік, пасля яго рэгістрацыі перамяшчаецца па тэрыторыі школы толькі ў суправаджэнні дзяжурнага адміністратара, педагагічнага работніка, да якога прыбыў наведвальнік. Пропуск наведвальнікаў у час вучэбных заняткаў дазваляецца толькі з дазволу дырэктара школы.

26. Рабочыя сустрэчы законных прадстаўнікоў навучэнцаў з педагогамі праводзяцца па ўзгадненні з адміністрацыяй школы ў прызначаны час.

27. Наведванне законнымі прадстаўнікамі ўрокаў дазваляецца толькі па папярэднім ўзгадненні з адміністрацыяй школы на падставе пісьмовай заявы ( з указаннем тэты наведвання).

28. Навучэнцам, работнікам, бацькам (законным прадстаўнікам) і іншым наведвальнікам забараняецца:

- прыносіць, перадаваць і выкарыстоўваць з любой мэтай зброю колюча-рэжучага і ўдарна-раздрабнага дзеяння, агнястрэльную, газавую, сігнальную зброю, зброю для самаабароны, піратэхніку, а таксама іншыя выбухованебяспечныя, лёгкаўзгаральныя, ядавiтыя, атрутныя, заражаныя, рэзка пахкія рэчывы і прадметы, наркатычныя і таксічныя рэчывы;

         - курыць, ужываць алкагольныя напоі, піва, энергетычныя напоі, наркатычныя і таксічныя рэчывы;

        - прыносіць і ўжываць у школе прадукты, забароненыя да ўжывання ў дзіцячых установах.

29. Прыцягваць да планавых і аварыйных рамонтных работ спецыялістаў і рабочых, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку. Допуск асоб для правядзення работ здзяйсняць толькі з дазволу кіраўніка школы (ці па загадзе) згодна ўзгодненаму спісу і завізаванага кіраўніком арганізацыі, якая прадстаўляе паслугі, пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць аб асобе рабочага (спецыялiста).

30. Забараніць заезд на тэрыторыю школы і паркоўка на яе тэрыторыі аўтатранспартных сродкаў прыватных асоб. Стаянка асабістага транспарту работнікаў школы на яе тэрыторыі забаронена. Ажыццяўляць стаянку асабістага транспарту работнікаў школы ў спецыяльна адведзеным месцы за тэрыторыяй школы.

31. Допуск на тэрыторыю школы аўтатранспартных сродкаў для забеспячэння дзейнасці школы ажыццяўляецца толькі з дазволу дырэктара або заўгаса школы, на аснове пуцявога ліста. У выхадныя, святочныя дні і ў начны час допуск аўтатранспарта на тэрыторыю школы праводзіцца толькі з пісьмовага дазволу дырэктара школы з абавязковым указаннем адказнай асовы, тэрміну і мэты знаходжання.

32. Аўтатранспарт аварыйных і выратавальных службаў, хуткай дапамогі і міліцыі дапускаецца на тэрыторыю школы бесперашкодна.

33. Аб усіх выпадках працяглага знаходжання не ўстаноўленых транспартных сродкаў, якія выклікаюць падазрэнне, на тэрыторыі або ў непасрэднай блізкасці ад школы, заўгас інфармуе дырэктара і пры неабходнасці, па ўзгадненню з ім, інфармуе органы ўнутраных спраў, начальніка РАпаА.

33. Абавязаць увесь персанал школы звяртаць увагу на прысутнасць старонніх асоб у школе і наяўнасць падазроных прадметаў. Пры выяўленні старонніх асоб, узгарання, затаплення, разбурэння, падазроных прадметаў або іншых парушэнняў неадкаладна паведамляць дзяжурнаму адміністратару, дырэктару школы, прыняць неабходныя меры для ліквідацыі небяспекі паводле інструкцый.

34. Кахаўцу А.І., заўгасу школы:

- арганізаваць перад пачаткам кожнага працоўнага дня, правядзенне праверак на прадмет бяспекі тэрыторыі вакол будынка адукацыйнай установы, стану гаспадарчых памяшканняў, месцаў для распранання і захоўвання верхняга адзення, лесвічных праходаў, бяспечнае ўтрыманне электрашчыта і іншага спецыяльнага абсталявання.

- абсталяваць ўваходныя дзверы, запасныя выхады запорамі і замкамі які лёгка адчыняюцца;

- забяспечыць захоўванне ключоў ад запасных выхадаў у дырэктара школы , настаўніцкай.

35. Ускласці кантроль за выкананнем загада на дырэктара школы.

 

Дырэктар школы                                                             Н.А.Масюк

 

З загадам азнаёмлены                                                     С.І.Гузарэвіч

                                                                                         А.А.Дайка

                                                                                         А.Я.Рэбкавец

                                                                                          З.Б.Гузарэвіч

                                                                                         Л.М.Шпакоўская

                                                                                         Н.М.Нарывончык

                                                                                         В.У.Нарывончык

                                                                                         В.С.Шпакоўская

                                                                                         С.А.Шпакоўскі

                                                                                         Т.М.Гузарэвіч

                                                                                        Н.А.Рэбкавец

                                                                                         В.А.Нарывончык

                                                                                         Т.У.Кахавец

                                                                                           А.І.Кахавец

 

 

свернуть

Палажэнне аб прапускным рэжыме

развернуть